Рейтинг: 0 Мне нравится Мне не нравится
Дата: 2018-01-19
Продолжительность mp3: 01:52
Текст просмотрен: 341
Мой родны кут, як ты мне мілы.. Забыць цябе не маю сілы Не раз, утомлены дарогай, Жыццём вясны мае убогай, К табе я ў думках залятаю І там душою спачываю. О, як бы я хацеў спачатку Дарогу жыцця па парадку Прайсці яшчэ раз, азірнуцца, Сабраць з дарог каменні тыя, Што губяць сілы маладыя, К вясне б маёй хацеў вярнуцца. Вясна, вясна Не для мяне ты Не я, табою абагрэты, Прыход твой радасны спаткаю, Цябе навек, вясна, хаваю. Назад не прыйдзе хваля тая, Што з быстрай рэчкай уплывае. Не раз яна, зрабіўшысь парам, На крыллях сонца дойдзе к хмарам Ды йзноў дажджом на рэчку сыдзе Ніхто з граніц сваіх не выйдзе, З законаў, жыццем напісаных, Або на дол спадзе ў туманах. Але хто нам яе пакажа? На дол вадой ці снегам ляжа? Не вернешся, як хваля тая, Ка мне, вясна ты маладая..